Дзмітрый Пяскоў заразіўся каронавірусам


Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заразіўся каронавірусам. Пра гэта ён паведаміла РИА Новости. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.

«Так, захварэў. Лячуся», – сказаў Пяскоў карэспандэнтам «Интерфакса».

Каронавірус пацвердзіўся і ў жонкі Пяскова фігурысткі Таццяны Наўкі. Аб гэтым спартсменка паведаміла выданню Daily Storm. Яна таксама знаходзіцца ў шпіталі, каб зберагчы членаў сям’і.

«Гэта праўда. Мы пад кантролем лекараў. Усё ў парадку. Я практычна за два дні прыходжу ў сябе, У мяне ўсё нармалізавалася: і кроў, і тэмпературы няма. Кажуць, што жанчыны пераносяць гэта лягчэй, напэўна, гэта праўда. Дзмітрый Сяргеевіч таксама пад кантролем, з ім усё ў парадку. Лечымся», – паведаміла Наўка.

Пяскоў – не адзіны расейскі чыноўнік высокага рангу, які захварэў каронавірусам. 30 красавіка стала вядома, што дыягназ пацвердзіўся ў прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна. 1 траўня быў шпіталізаваны кіраўнік Міністэрства будаўніцтва Уладзімір Якушаў, а 6 траўня вірус выявілі ў міністра культуры Вольгі Любімавай.

Новости
Премьер-министр России заразился коронавирусом. Температура 39
2020.04.30 20:04

12 мая Расея выйшла на другое месца ў свеце па ліку тых, хто захварэў на COVID-19.

КТ/АА Belsat.eu

Стужка навінаў