Анархіст Дзмітрый Паліенка ў судзе парэзаў сабе вены


Актывіст Дзмітрый Паліенка, крымінальную справу супраць якога 17 лістапада разглядае Менскі гарадскі суд, перад пачаткам працэсу парэзаў сабе вены.

Дзмітрый Паліенка ў судзе. Фота – spring96.org

Суд спынілі. Паліенку абшукалі і вывелі пад канвоем з клеткі.

«Дзіму вывелі. Міліцыянты фатаграфуюць месца інцыдэнту ў клетцы. Ніхто не пакідае залю суда. Палову прысутных запусцілі, прэсу перапісалі. Спыталі, ці выклікалі хуткую. Міліцыянты толькі што сказалі, што нічога страшнага там няма», – перадаюць з судовай залы прысутныя.

Opublikowany przez Viachaslau Kasinerau Czwartek, 17 października 2019

Людзей вывелі ў калідор, дзе адключылі святло. Але ніхто не сыходзіць. Пачалася штурханіна, актывістаў спрабуюць затрымаць.

Opublikowany przez Viachaslau Kasinerau Czwartek, 17 października 2019

Актывіста Вячаслава Касінерава спрабавалі затрымаць, але ён схапіўся за парэнчы лесвіцы і міліцыянты не змаглі яго адарваць.

Спроба затрымання Касінерава. Фота – belsat.eu
Спроба затрымання Касінерава. Фота – belsat.eu

Opublikowany przez Viachaslau Kasinerau Czwartek, 17 października 2019

У судзе над Паліенкам. Фота – belsat.eu

Дзмітрыя Паліенку абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў (пяці эпізодах) Крымінальнага кодэкса Беларусі:

  • арт. 130 – за распальванне варожасці да міліцыянтаў;
  • часткі 3 арт. 339 – за хуліганства (паводле сяброў Паліенкі і яго самога, гэта была самаабарона ад п’янага нападніка);
  • арт. 341 – за графіці «Менты забіваюць людзей»;
  • арт. 341 – за графіці ў Курапатах;
  • арт. 369 – за абразу былога міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.

17 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе з яго знялі абвінавачванні паводле апошніх трох крымінальных артыкулаў: за «абразу прадстаўніка ўлады», «распальванне расавай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці» і «апаганьванне будынкаў і нанясенне шкоды маёмасці».

Паводле Следчага камітэту, Зміцер Паліенка распыліў пярцовы газ з балончыка ў твар чалавеку, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэнне ў пад’ездзе. Сябры Паліенкі кажуць, што гэта была самаабарона ад п’янага нападніка.

Ніна Багінская ў судзе. Фота – belsat.eu

У верасні «Белсат» пісаў, што Зміцер Паліенка збіраецца маўчаць падчас судовага паседжання.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Марына Касінерава на судзе.
Фота: Belsat.eu

Пасля перапынку прысутных пачалі заводзіць у залю суда. У клетку таксама вярнуўся і Дзмітрый Паліенка.

Дзмітрый Паліенка.
Фота: Belsat.eu

Пасля вяртання ў залю суда, Дзмітрый Паліенка сказаў:

«Я дамогся, каб суд быў адкрыты».

Дзмітрый Паліенка.
Фота: Belsat.eu
Дзмітрый Паліенка.
Фота: Belsat.eu
Дзмітрый Паліенка.
Фота: Belsat.eu
Дзяўчына Дзмітрыя Паліенкі.
Фота: Belsat.eu

У 2016 годзе Паліенку асудзілі за «гвалт або пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да працаўніка органаў унутраных справаў» і «выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару». Ён выйшаў на волю ў кастрычніку 2018 году.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала яго вязнем сумлення. Беларускія праваабаронцы прысуд яму называлі палітычна матываваным.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў