Дзмітрыеў выйграў «макаронную справу» супраць Дзяржынскага шпіталю


Суд Дзяржынскага раёну адмовіў у пазове Дзяржынскай раённай больніцы да палітыка Андрэя Дзмітрыева пра зняпраўджанне звестак, якія нібыта ганьбяць дзелавую рэпутацыю ўстановы.

«Грамадзянская справа паводле пазову Дзяржынскай ЦРБ да Дзмітрыева А.У. пра абвяржэнне не адпаведных рэчаіснасці звестак, якія ганьбяць дзелавую рэпутацыю, судом Дзяржынскага раёну разгледжаная. У пазоўных патрабаваннях адмоўлена», – паведаміла ў Facebook прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Гражданское дело по иску Дзержинской ЦРБ к Дмитриеву А.В. об опровержении несоответствующих действительности сведений,…

Opublikowany przez Юлия Ляскова Środa, 5 lutego 2020

У каментары belsat.eu адзін з лідараў «Гавары праўду» назваў рашэнне суду перамогай.

«Галоўнае, пра што быў гэты суд, – гэта пра магчымасць людзей дамагацца справядлівасці ў рэгіёнах. І мы паказалі гэтым судом, што не трэба баяцца, што можна яе дамагацца. Што варта казаць пра тое, што мы лічым няправільным у стаўленні да сябе», – заявіў Андрэй Дзмітрыеў.

Ён таксама заклікаў дасылаць яму новыя прыклады несправядлівасці, паабяцаўшы разбірацца ў выпадку кожнага з іх.

Hавiны
«Вы маеце нешта супраць макаронаў?» Дзяржынскі шпіталь судзіцца з палітыкам Андрэем Дзмітрыевым
2020.01.15 16:26

Дзяржынская раённая больніца падала ў суд на Дзмітрыева і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» за тое, што ён падчас тэледэбатаў у лістападзе 2019 года паказаў у эфіры фотаздымкі абедаў у Дзяржынскай раённай больніцы і РНПЦ «Маці і дзіця» ў Менску, і абурыўся харчаваннем людзей у рэгіёне. Фотаздымкі палітык узяў у сацыяльных сетках жыхаркі Дзяржынску Марыны Мокас.

У больніцы палічылі, што фота абеду псуе рэпутацыю больніцы. Там таксама заявілі, што макароны з батонам маглі падаць на сняданак, але не на абед. Тым больш батон даюць з маслам, а не пусты. Абед жа складаецца з трох страў: супу, гарніру з курацінай, мясам або рыбай, салаты і кампоту. Таму выява на фота не магла быць абедам у Дзяржынскай раённай больніцы.

Чем отличаются районная больница и городская? Всем! Не только качеством медицинских услуг,но и питанием! В Минске на ужин дают красную рыбу,a в Дзержинске макароны с батоном #mamaMokas

Opublikowany przez Марина Мокас Niedziela, 12 maja 2019

МГ belsat.eu

Стужка навінаў