Дзіцячыя ўпрыгожванні 1000-гадовай даўніны знайшлі ў Беларусі


Паглядзіце, якія ўпрыгожванні знайшлі беларускія археолагі ў дзіцячым пахаванні 1000-гадовай даўніны.

Яго выявілі на Мядзельшчыне (Менская вобласць) падчас раскопак нараўскіх курганаў. Пра гэта распавядае новае выданне праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». Якія яшчэ таямніцы хаваюць курганы? Вядоўца, прафесар, доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч распытвае пра гэта кандыдата гістарычных навук Аляксандра Плавінскага, які кіруе раскопкамі.

Стужка навінаў