Дзіцячыя садкі ў Беларусі будуць фінансаваць па-новаму


У 2020 годзе ў Баранавічах, Віцебску, Гомлі, Магілёве, Салігорскім раёне, Гарадзенскай вобласці і ў Першамайскім раёне Менску рэалізуюць праект апрабацыі нарматыўнага фінансавання ў дзіцячых садках.

Адпаведныя новаўвядзенні замацаваныя пастановай Савету міністраў ад 14 кастрычніка № 698, паведамляе pravo.by. Яны ўступаюць у моц 1 студзеня.

Hавiны
У смаргонскім садку для дзетак пашылі народныя строі
2019.10.12 19:38

Паводле дакументу, базавы нарматыў для выхаванцаў дзіцячых садкоў у гарадской мясцовасці складзе 2277,97 рубля на год, у сельскай – 2839,87 рубля.

Таксама вызначаныя каэфіцыенты, з дапамогай якіх будуць карэктаваць базавы нарматыў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў