Дзіця закрылі ў камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры Краснадарскага краю


Хлопчыка знайшлі ў камеры захоўвання гандлёвага цэнтру ў горадзе Гарачы Ключ. Шакавальнае відэа з’явілася ў Instagram’е «Горячий Ключ life».

Працоўнікі ГЦ спрабавалі падабраць ключ да ячэйкі, у якой было дзіця, але не змаглі гэтага зрабіць. На дапамогу ім прыйшоў адзін з наведнікаў цэнтру. Мужчына выламаў замок і вызваліў хлопчыка. Колькі ён прасядзеў пад замком, невядома.

Прэс-служба глаўка МУС Расеі па Краснадарскім краі паведаміла, што хлопчык залез у камеру сам.

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў