Дзіця ў Камянецкім раёне так і не знайшлі: у вёсцы праверылі кожны сантыметр, зону пошуку пашыраюць


Пошукі двухгадовага хлопчыка з вёскі Любашкі, Камянецкага раёну працягваюцца і ўначы. Зону пошуку вырашана пашырыць. Пра гэта TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскай вобласці Ганна Івашчанка.

Фота: mvd.gov.by

Нагадаем, маленькага Івана Валошына (у траўні яму споўніцца два гады) шукаюць з вечара 10 красавіка. Сёння ў вёсцы дзіцяці шукалі супрацоўнікі міліцыі, МНС, унутраных войскаў, памежнага камітэту і добраахвотнікі.

Фота: mvd.gov.by

«Абследавалі літаральна кожны сантыметр у гэтай вёсцы. Зазірнулі на кожны падворак, у кожнае адкрытае і закрытае памяшканне, склеп і студню, пад кожны куст – на тэрыторыі агульнай плошчай каля 640 гектараў. Вадалазы праверылі 6,3 кіламетраў меліярацыйнага каналу», – распавяла Ганна Івашчанка.

Поспехаў пакуль ніякіх. Мясцовасць вывучалі таксама са службовымі сабакамі і дронаў з паветра.

Фота: mvd.gov.by

Зону пошукаў вырашана пашырыць на 6 кіламетраў у бок аднаго населенага пункта, і на 12 кіламетраў – у бок іншага. На пытанне пра тое, ці будуць прыпыняць пошукі на ноч, у міліцыі запэўнілі: не.

Фота: mvd.gov.by

«Пошукі працягваюцца, пакуль не знойдзем дзіця», – сказала Ганна Івашчанка.

Тым часам Следчы камітэт праводзіць праверку па факце знікнення хлопчыка.

Фота: mvd.gov.by

Вядома, што зніклы Ваня – малодшы з дзяцей у шматдзетнай сям’і. Бацькі не мясцовыя, прыехалі ў Любашкі прыкладна 8 гадоў таму, гэта прадстаўнікі этнічнай меншасці. У дзень знікнення хлопчык быў апрануты ў сіні спартовы швэдрык з чырвонымі паскамі на рукавах. Усіх, хто бачыў дзіця, просяць адгукнуцца ў міліцыю па нумары 102.

Hавiны
У Камянецкім раёне знік двухгадовы хлопчык, пошукі працягваюцца з ночы
2019.04.11 16:19

СК belsat.eu

 

 

Стужка навінаў