У выніку лабавога сутыкнення пацярпела дзіця (фота)


Пры лабавым сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў «Фольксваген-Пасат» і «Аўдзі-80» ля вёскі Чэрні ў аўтамабілі «Аўдзі-80» былі заціснуты кіроўца і дзіця.

Пасля прыбыцця на месца здарэння работнікі МНС, скараціўшы рэмень бяспекі, вызвалілі з аўтамабіля хлопчыка 2009 г.н., які з траўмамі шпіталізаваны ў Берасцейскую дзіцячую абласную лекарню.

Пры лабавым сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў «Фольксваген-Пасат» і «Аўдзі-80» ля вёскі Чэрні ў аўтамабілі «Аўдзі-80» былі заціснуты кіроўца і дзіця. Фота 112.by

Кіроўца аўтамабіля, 1981 г.н., дэблакаваны пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Яго даставілі з траўмамі ў Берасцейскую абласную лекарню.

ВД, паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў