Так папсавала дом святлошумавая граната. Што будзе, калі яна трапіць у чалавека?


У інтэрнэце з’явіліся здымкі пашкоджаных святлошумавымі гранатамі будынкаў. Бачна, што сілавікі не цырымоніліся і стралялі па вокнах кватэраў.

Пацярпелі і фасады некаторых будынкаў недалёка ад Стэлы. Гэтак, у адным з дамоў снарад сарваў уцяпляльнік.

У тым жа доме ў вакно на 7-м паверсе таксама трапіла граната.

Тэлеграм-канал NEXTA паведамляе, што ў адной з жыхарак Менску ў столі засталася вялізная адтуліна ад кулі.

Калі такія адтуліны застаюцца ў дамах, можна ўявіць, што здарыцца з чалавекам…

belsat.eu

Стужка навінаў