«Дзяды – 2019». Онлайн на «Белсаце»


У нядзелю 3 лістапада наш тэлеканал зладзіць наўпроставую трансляцыю шэсця і мітынгу ў Менску з нагоды Дня памяці продкаў. Акцыю ладзіць Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.

Збор удзельнікаў – у нядзелю аб 11:30 каля Гадзіннікавага заводу, пачатак шэсця – а 12:00.

Акцыя ў Курапатах на Дзяды ў 2018 годзе. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Менгарвыканкам і Менаблвыканкам далі дазвол на правядзенне акцыі, падае КХП БНФ.

Шэсце пройдзе праспектам Незалежнасці да мікрараёну «Усход», а пасля вуліцамі Каліноўскага, Гамарніка і Мірашнічэнка ў Курапаты.

Ад 15-й да 17-й гадзінаў у Курапатах пройдзе мемарыяльны мітынг.

За акцыяй можна будзе сачыць у нашым стрыме.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў