Джыгурда палюбіў Купалу і захацеў жыць у Беларусі


Мікіта Джыгурда.
Фота: instagram.com/instadzhigurda

Расейскі актор, рэжысёр і шоўмен Мікіта Джыгурда захацеў пасяліцца ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканалу АНТ.

Скандальна вядомы актор адзначыў, што нядаўна адкрыў для сябе творчасць Янкі Купалы і стаў ягоным аматарам. Паводле яго, гэта паэт сусветнага ўзроўню. Цяпер ён хоча запісаць некалькі песень па-беларуску і нават пераехаць у Беларусь.

Hавiны
Расейскі актор Мікіта Джыгурда знік у ДНР
2017.03.17 16:58

«Хачу, хачу від на жыхарства ў Рэспубліку Беларусь», – раптам сказаў ён.

Джыгурда прыгадаў, што свой першы фільм зняў менавіта ў Беларусі. Таксама адсюль паходзяць ягоныя кума і бабуля.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў