19 траўня заснавальнік «WikiLeaks» Джуліян Асанж звярнуўся да прэсы.
У пятніцу пракуратура Швецыі вырашыла зняць з Асанжа абвінавачванні ў згвалтаванні і адклікаць ордэр на яго арышт. Праз некалькі гадзінаў Асанж выйшаў на балкон амбасады Эквадору ў Вялікай Брытаніі, адкуль звярнуўся да журналістаў.
Паводле Асанжа, перад ім – «доўгая дарога». Швецыя не была адзінай краінай, якая высоўвала абвінавачванні супраць Асанжа. Больш сур‘ёзныя – у ЗША, што абвінавачваюць Асанжа ўва разгалашэнні сакрэтных звестак праз публікацыю ўцечак на старонцы «WikiLeaks».
З балкону амбасады Асанж заявіў, што «ніколі не выбачыць» таго, што ягоныя дзеці сем гадоў гадуюцца без бацькі.
Улады Вялікай Брытаніі паабяцалі затрымаць Асанжа, калі ён пакіне тэрыторыю амбасады – па справе аб парушэнні рэжыму вызвалення пад заклад.
ДД