Джуліяну Асанжу выставілі новыя абвінавачванні


ЗША выставілі заснавальніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу дадатковыя абвінавачанні. Яго абвінавачваюць у незаконнай публікацыі сакрэтных матэрыялаў і ў змове з мэтай кампутарнага ўзлому.

Hавiны
Фанатык публічнасці, злачынца ці карысны ідыёт? 13 гадоў «WikiLeaks» Джульяна Асанжа
2019.04.12 12:48

У дакументах утрымліваюцца імёны журналістаў, рэлігійных лідараў, праваабаронцаў і іншых людзей, якія даюць звесткі амерыканскім вайскоўцам у Афганістане і Іраку, а таксама дыпламатам па ўсім свеце. Раскрыццё гэтай інфармацыі, лічаць у Дэпартаменце юстыцыі ЗША, «падвяло пад сур’ёзную рызыку бяспеку Злучаных Штатаў».

Калі раней паводле абвінавачванняў у спробах узлому кампутарнай сеткі Пентагону, Асанжу пагражала да пяці гадоў зняволення, то цяпер у выпадку экстрадыцыі з Вялікай Брытаніі яму пагражае паводле кожнага з 17 новых пунктаў абвінавачвання да 10 гадоў зняволення.

Hавiны
У Эквадоры затрымалі паплечніка Асанжа
2019.04.12 11:48

Нагадаем, што 11 красавіка Эквадор адмовіўся даваць прытулак заснавальніку «WikiLeaks» Джульяну Асанжу ў сваёй амбасадзе ў Лондане, дзе ён хаваўся з 2012 года. Брытанская паліцыя ў той жа дзень арыштавала Асанжа па запыце ЗША.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў