Джордж Лукас узначаліў рэйтынг Forbes самых багатых знакамітасцяў ЗША


Фота: forbes.com

Рэжысёр і стваральнік «Зоркавых войнаў» Джордж Лукас стаў самай багатай амерыканскай знакамітасцю бягучага года па версіі часопісу Forbes. Спіс апублікаваны на сайце выдання.

Маёмасць 74-гадовага Лукаса Forbes ацаніў у амаль пяць з паловаю мільярдаў долараў ЗША. На другім радку рэйтынгу размясціўся рэжысёр Стывен Спілберг, капітал якога дасягае 3,7 мільярдаў. На трэцяе месца патрапіла тэлевядучая Опра Уінфры – 2,8 мільярдаў. Наступным у спісе знаходзіцца экс-баскетбаліст Майкл Джордан з капіталам 1,7 мільярдаў долараў.

Агульная сума маёмасці 10 удзельнікаў сёлетняга рэйтынгу складае 18,7 мільярдаў долараў ЗША, што на 4 % болей, чым летась.

Як адзначае Forbes, у спіс найбагацейшых амерыканскіх знакамітасцяў могуць трапіць «грамадзяне ЗША, якія разбагацелі дзякуючы сваёй славе, а не сталі знакамітымі праз сваё багацце».

«Я вырашыла не абараняць дыплому». Інтэрв’ю з беларускай з рэйтынгу «Forbes»

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары