Джон Ўік аказаўся беларусам. Прэм'еру трэцяй часткі баевіку пакажуць ужо ў чацвер


16 траўня на экраны беларускіх кінатэатраў выходзіць баявік «Парабелум» – трэцяя частка крымінальнай серыі «Джон Ўік». Журналіст выдання «The Wrap» у сваёй рэцэнзіі распавядае падрабязнасці біяграфіі галоўнага героя. У фільме іх раскрывае расейская мафіёзі, якую грае Анджэліка Г’юстан.

Паводле сюжэту, Джон – сірата з Беларусі, у дзяцінстве займаўся балетам і барацьбой – менавіта гэтыя заняткі паўплывалі на ягонае баявое майстэрства і фізічную падрыхтоўку.

«Верце або не, але гэткая перадгісторыя мае сэнс у кантэксце фільму», – піша журналіст выдання «The Wrap».

Ролю Джона Ўіка ізноў грае Кеяну Рыўз.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў