Джон Керы абмяркуе ў Маскве пытанні Сірыі, Украіны і Карабаху


Дзяржсакратар ЗША збіраецца ў Маскву 14 ліпеня.

Чацвер для амерыканскага дзяржаўнага сакратара будзе насычаным: зранку Джон Керы возьме ўдзел у святкаванні Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы, пасля чаго адразу паляціць у Маскву.

Паводле прадстаўніка дзярждэпу Джона Кэрбі, у расейскай сталіцы Керы правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі расійскімі чыноўнікамі. Яны абмяркуюць Сірыю, Украіну, Нагорны Карабах і шэраг іншых тэмаў.

На мінулым тыдні Джон Керы наведаў Тбілісі і Кіеў, з якімі абмеркаваў іх супрацу з НАТО.

ДД, belsat.eu

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў