«Джокер» – самы прыбытковы кінакомікс у гісторыі

«Джокер» з Хуакінам Фініксам стаўся самым прыбытковым фільмам, знятым паводле матываў коміксаў. Пра гэта паведамляе «Forbes».

Карціна сабрала ў пракаце 984,7 млн долараў пры бюджэце ў 62,5 млн.

Спачатку здаецца, што гэта сацыяльная драма. Рэцэнзія на стужку «Джокер»

Такім чынам, даход ад фільму ў 15,7 раза перавысіла выдаткі на ягоную вытворчасць.

Раней самым прыбытковым кінакоміксам была «Маска» 1994 года, якая сабрала ў пракаце 351 млн долараў супраць 23 млн, выдаткаваных на яе.

МГ belsat.eu

Hавiны