Джахара Царнаева пакараюць смерцю


Бостанскі суд (ЗША) вынес вердыкт у дачыненні да выхадца з Чачэніі, які ў 2013 годзе здзейсніў тэракт у Бостане.

Пра гэта паведамляе ў сваім Twitter’ы карэспандэнт радыёстанцыі «Голас Амерыкі» Фаціма Тлісава.

Для вынясення смяротнага прысуду спатрэбілася згода ўсіх 12 прысяжных. Калі б хоць адзін з іх выказаўся супраць, Царнаеў быў бы прысуджаны да пажыццёвага зняволення. У красавіку прысяжныя большасцю галасоў прызналі Царнаева вінаватым па ўсіх 30 абвінавачваннях, вылучаных федэральнымі пракурорамі.

15 красавіка 2013 г. ахвярамі выбухаў ля фінішнай рысы Бостанскага марафону сталі тры чалавекі, 264 атрымалі раненні. Выбухоўку прывялі ў дзеянне Джахар Царнаеў і яго старэйшы брат Тамерлан, які загінуў у перастрэлцы з паліцыяй неўзабаве пасля выбухаў.

ЮВ, паводле tvrain.ru, bbc.co.uk

Стужка навінаў