«Дзевяць жыццяў Віта Морэ». У Менску прэзентавалі беларускі твор з 260-ю персанажамі


У пятніцу, 19 красавіка, у літаратурным музеі Максіма Багдановіча прэзентавалі кнігу Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ». І гэта не зусім звычайны твор. Падрабязнасці – у матэрыяле.

Прэзентацыя кнігі Кірылы Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».
Фота: belsat.eu

Твор, як унутраны дыялог самога аўтара, ягоны эксперымент адразу з некалькімі літаратурнымі жанрамі і філасофскімі канцэпцыямі. Твор налічвае больш за 260 персанажаў – што таксама цяжка сустрэць у звычайнай беларускай мастацкай літаратуры, як і адсутнасць аднаго месца і часу дзеяння.

Прэзентацыя кнігі Кірылы Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».
Фота: belsat.eu

Раман распавядае пра шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін – ад Беларусі да Егіпта, знакамітых аўтараў – ад Дантэ да Кафкі.

Прэзентацыя кнігі Кірылы Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».
Фота: belsat.eu

«Вопыт папярэдніх тэкстаў паказвае, што мае кнігі цікавяць шырокае кола, бо па сваім сюжэце і канцэпцыі яны касмапалітычныя, а падыход у тэкстах – плюралістычны. Цікаўнасць выкліканая ў тым ліку і з боку расейскамоўнай аўдыторыі, людзей якія дагэтуль не чыталі, акрамя як у школе, беларускамоўную літаратуру. Новая кніга, дзякуючы гульням з рознымі жанрамі, можа мець яшчэ больш шырокую аўдыторыю. Толькі час яе напісання – 2 гады, а яшчэ выдавецкі працэс заняў 6 месяцаў», – распавёў «Белсату» Кірыла Стаселька.

Прэзентацыя кнігі Кірылы Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».
Фота: belsat.eu

У дзень прэзентацыі кнігу мог атрымаць любы жадаючы па папярэдняй рэгістрацыі. Мадэратарам быў Франак Вячорка, а ў якасці музычнага суправаджэння запрасілі гурт К3TYBANA.

Аўтар пазнаёміў са сваім раманам, а таксама нататкамі, якія ён рабіў падчас працы над кнігай.

Прэзентацыя кнігі Кірылы Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».
Фота: belsat.eu

Кірыла Стасельку ўжо ведаюць па папярэдніх кнігах ‒ «Дзіцячы маніфест» і «Marginalis», якія ўзялі шэраг літаратурных прэмій. Раман «Marginalis» увайшоў у спісы бестселераў крамы oz.by. Новую ж кнігу можна будзе набыць на тым самым oz.by, у краме «Мой модны кут», у кнігарнях «Галіяфы», «Логвінаў», Акадэмкнізе і інш.

Марыя Арцыбашава, фота аўтара belsat.eu

Стужка навінаў