Дзевяць школьнікаў надалей у больніцы пасля атручвання ў менскай школе


На лячэнні ў дзіцячай інфекцыйнай больніцы сталіцы надалей застаюцца 9 вучняў сярэдняй школы № 61. Медыкі на 17.30 трымаюць на кантролі здароўе 43 школьнікаў, у тым ліку і тых, якія пасля выпіскі знаходзяцца пад назіраннем у хатніх умовах, паведамляе Мінздароўя.

Стан здароўя большасці пацыентаў ужо не выклікае хвалявання. Агулам, паводле ўдакладненых звестак, 174 вучняў сярэдняй школы № 61 звярнуліся ўчора да лекараў. Бацькі вучняў паведамлялі, што ў шматлікіх дзяцей – сімптомы атручвання, ваніты. У Менгарвыканкаме пацвердзілі, што сапраўды, у школе зафіксаваныя выпадкі атручвання дзяцей. На месца выклікалі брыгады хуткай дапамогі. Частку дзяцей шпіталізавалі. Да гэтага часу ў палатах дзіцячай інфекцыйнай больніцы сталіцы знаходзяцца 9 вучняў, яшчэ 43 вучні пад наглядам медыкаў.

Пацярпелі ў асноўным вучні 5-9-х класаў.

Паведамляецца, што крыніцу магчымага заражэння ўсталююць падчас эпідэміялагічнага расследавання лекары Менскага гарадскога цэнтру гігіены. Створаная адмысловая камісія, якая высвятляе прычыны інцыдэнту.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Hавiны
17 школьнікаў – у больніцы. Па факце масавага атручвання ў менскай школе ўзбуджаная крымінальная справа
2020.11.21 12:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў