Дзевяць памерлых і 1 774 новых інфікаваных: Мінздароўя агучыла новыя звесткі пра каронавірус


З пачатку пандэміі ў Беларусі медыкі выявілі 143 383 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За апошні дзень лекары зарэгістравалі 1 774 новыя выпадкі захворвання, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У цэлым, паводле Мінздароўя, у Беларусі ачунялі і выпісаныя 120 571 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Пры гэтым медыкі зарэгістравалі 143 383 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19.

За апошні дзень лекары выявілі 1 774 новыя выпадкі захворвання, што з’яўляецца антырэкордам па колькасці дзённых выяўленняў.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 190 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

За содні ад каронавірусу памерлі дзевяць пацыентаў, што таксама зʼяўляецца антырэкордам афіцыйнай статыстыкі.

Hавiны
Лукашэнка: Сітуацыя з каронавірусам у Беларусі няпростая, але яна пад кантролем
2020.12.04 14:34

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў