Дзевяць гадоў таму ўлады жорстка разагналі Плошчу-2010


Сёння – дзявятая гадавіна масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, якая была жорстка разагнаная беларускімі сілавікамі.

Масавая акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў распачалася 19 снежня 2010 года а 20:00 на Кастрычніцкай плошчы. Пасля таго як з прыступак Палаца прафсаюзаў з прамовамі выступілі апазіцыйныя кандыдаты на прэзідэнцтва, пратэстоўцы пачалі рухацца ў бок плошчы Незалежнасці. Падчас шэсця па праспекце колькасць дэманстрантаў дасягала 30 тысяч чалавек: з таго часу ніводная акцыя пратэсту ў Беларусі не збірала такой колькасці ўдзельнікаў.

На плошчы Незалежнасці група правакатараў пачала біць шкло і ламаць дзверы на ўваходзе ў Дом ураду, да іх далучыліся асобныя ўдзельнікі мітынгу, але ў цэлым акцыя заставалася мірнай. Нягледзячы на гэта, прыкладна а 23:00 пачалася жорсткая зачыстка: былі затрыманыя і адпраўленыя на содні каля 700 чалавек, шмат людзей былі моцна збітыя. Затрыманыя сямёра кандыдатаў на прэзідэнцтва.

Каля 50 чалавек сталі фігурантамі гэтак званай справы аб масавых закалотах, гэта была самая маштабная палітычна матываваная справа ў сучаснай Беларусі.

Hавiны
Асобы Плошчы-2010: дзе яны цяпер?
2018.12.19 17:12

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў