«Дзецюкі» ўпершыню за тры гады дадуць вялікі сольны канцэрт у Менску

ВІДЭА

"Дзецюкі", фота Аляксандра Кузаса

Гурт «Dzieciuki» 28 красавіка выступіць у Менску на сцэне Re:public. На канцэрце будзе прэзентаваны новы альбом «Радыё «Harodnia», а таксама прагучаць старыя песні гурта.

Гурт выступіць у Менску ўпершыню за апошнія тры гады. Раней канцэрты «Дзецюкоў» у Менску адмянялі ўлады, што, на думку музыкаў, было праяваю палітычнай цэнзуры ў мастацтве. Па неафіцыйных звестках, гурт знаходзіўся ў «чорным спісе».

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары