Дзесяцігадовага хлопчыка, які знік у Менску, знайшлі


У Менску на вуліцы Галадеда знайшлі зніклага 10-гадовага Данілу Сакалоўскага. Хлопчык начаваў у пад’ездзе дома на вуліцы Ангарскай.

Нагадаем, 10-гадовы Данііл Сакалоўскі 10 студзеня каля 15.00 сышоў са школы №24 на вуліцы Прушынскіх у невядомым кірунку і дадому не вярнуўся. Пошукамі дзіцяці займалася міліцыя і валанцёры.

Як распавяла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РУУС Менску Таццяна Кавалёва, людзі апазналі хлопчыка па фатаграфіі.

 

КА, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў