Дзесяць чалавек загінулі ў выніку абвалу гатэлю ў Кітаі


У Кітаі абрынуўся гатэль, загінулі 10 чалавек.
Фота: Lin Shanchuan / Zuma Press / Forum

У кітайскім горадзе Цюань-Чжоў абрынуўся гатэль, у які змясцілі людзей на каранцін у сувязі з каронавірусам. У выніку катастрофы загінулі 10 чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Будынак гатэлю абваліўся вечарам у суботу. Выратавальнікі пакуль не могуць вызначыць, што стала прычынаю абвалу, вядома, што гатэль пабудавалі ў 2018 годзе.

У шматпавярховым будынку гатэлю на момант абвалу знаходзіліся 71 чалавек. 58 асобаў змясцілі сюды на каранцін праз падазрэнне на каронавірус. Выратавальнікі дасталі з-пад завалаў 48 асобаў. Працы працягваюцца да гэтага часу.

Выратавальныя працы на месцы абрынутага гатэлю.
Фота: Lin Shanchuan / Zuma Press / Forum

Паводле агенцыі Сіньхуа, на першым паверсе вяліся рамонтныя працы. Паліцыя выклікала на допыт уласніка гатэлю.

Фота + Відэа
У Берасці адбыўся выбух у гаражным кааператыве: шмат разбурэнняў, ёсць параненыя
2020.01.16 20:38

belsat.eu

Стужка навінаў