Дзень Волі ў Магілёве: піру падчас чумы не будзе


Аргкамітэт святкавання Дня Волі ў Магілёве прыйшоў да высновы, што зараз не самая спрыяльная сітуацыя, каб ладзіць масавыя сходы.

Святкаванне Дня Волі ў Магілёве аргкамітэт перанёс на 27 ліпеня. Арганізатары вырашылі не рызыкаваць і не ігнараваць каронавірус. 27 ліпеня – дзень, у які 30 год таму Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

Уладзімір Шанцаў павіншаваў жыхароў Магілёва адмысловымі паштоўкамі да Дня Волі.
Фота: Belsat.eu

Папярэдне ў Магілёве ў нядзелю 23 сакавіка мусіла прайсці ўрачыстае святкаванне Дня Волі. Было арэндаванае памяшканне, складзеная праграма, запрошаны музыкі. Таксама была запланавана экскурсія і квэст.

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў лічыць, што зараз ладзіць масавыя сходы небяспечна з-за каронавірусу.
Фота: Belsat.eu

Сябра аргкамітэту па святкаванні Дня Волі ў Магілёве Уладзімір Шанцаў кажа, што пір падчас чумы не патрэбны:

«З-за таго, што зараз адбываецца, мы не можам да ўзроўню ўлады апускацца і рабіць выгляд, што нічога не няма. Хаваць галаву ў пясок – гэта не пра нас. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце была першым дакументам незалежнай Беларусі. Таму вырашылі на гэтую круглую дату перанесці і святкаванне Дня Волі. Мы спадзяёмся, што да 27 ліпеня сітуацыя нармалізуецца і будзе бяспечна запрашаць людзей на масавыя сходы».

Магілёўскі аргкамітэт надрукаваў тэматычныя паштоўкі да Дня Волі. Іх распаўсюдзілі па партыях і грамадскіх арганізацыях, а пэўную частку раздалі на вуліцы жыхарам Магілёва.

Паштоўка да Дня Волі ў Магілёве. На ёй сённяшняя СШ №1, у гэтым будынку жыхары Магілёва падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці БНР у Менску.
Фота: Belsat.eu

Вольга Васільева Belsat.eu

Hавiны
Дзень Волі з «Белсатам»: рэпартаж з дому старшыні Рады БНР ды іншы эксклюзіў
2020.03.25 09:00
Стужка навінаў