«Дзень гневу» у Ізраілі: напружанне не спыняецца


У Ізраілі адбываюцца сутычкі палестынцаў з ізраільскімі службамі бяспекі.

Прынамсі двое чалавек загінулі, сотні пацярпелі. І напружанне не спыняецца. А ўсё пасля таго, як амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп прызнаў Іерусалім сталіцаю Ізраіля.

Палестынскія лідары абвесцілі «дзень гневу». Палестынцы запусцілі ракету на поўдні Ізраілю. У адказ ізраільскія самалёты зрабілі абстрэл цэляў у Сектары Газа.

Таксама адбыліся сутычкі ў Іерусаліме. На неспакойную сітуацыю адрэагавала і беларускае Міністэрства замежных справаў. На сайце знешнепалітычнага ведамства раіцца беларусам захоўваць асцярожнасць падчас наведвання Ізраілю ды пазбягаць месцаў масавага збору людзей. А таксама лепш адмовіцца ад наведвання тых месцаў, дзе адзначанае абвастрэнне канфлікту.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Ronen Zvulun/ Forum

Стужка навінаў