Дзень Brexit наступіў, але Брытанія надалей у ЕЗ


29 сакавіка – той дзень, калі, згодна з графікам, устаноўленым яшчэ два гады таму, Вялікая Брытанія павінна была выйсці з ЕЗ. Аднак прэм’ер-міністр краіны Тэрыса Мэй так і не змагла дамовіцца з парламентам, каб дэпутаты падтрымалі пагадненні пра Brexit. Таму краіна надалей пакуль застаецца ў ЕЗ.

Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».

29 сакавіка 2019 году павінна было стаць знакавым момантам у гісторыі краіны, некаторыя партыі рыхтаваліся святкаваць тое, што яны называлі «днём незалежнасці» Вялікай Брытаніі. У пятніцу прыхільнікі Brexit плануюць адзначыць гэты знакавы дзень дэманстрацыямі каля парламента на знак пратэсту, што Brexit не адбыўся своечасова, піша CNN.

Як пацвердзілі ва ўрадзе, 29 сакавіка дэпутаты будуць галасаваць толькі за дамову з ЕЗ пра ​​выхад, які, у прыватнасці, тычыцца правоў грамадзянаў і супярэчлівага ірландскага «бэкстопа». Узгаднення дамовы на гэтым тыдні патрабуе Брусель.

Hавiны
ЕЗ пагадзіўся адкласці Brexit
2019.03.21 19:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў