Дзеля нейтралізацыі пагрозаў НАТО Расея павялічыць вайсковую прысутнасць каля Беларусі


Сяргей Шайгу.
Фота: function.mil.ru

Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу 21 жніўня на пасяджэнні Калегіі ведамства заявіў пра напружаны ваенна-палітычны стан на Заходнім стратэгічным кірунку. Гэтак, паводле яго, узмацняецца вайсковая прысутнасць НАТО ва Усходняй Еўропе, разгортваюцца сістэмы ПРА ЗША ў Польшчы і Румыніі, пашыраецца вайсковая супраца альянсу з Фінляндыяй і Швецыяй.

«Для нейтралізацыі пагроз мы рэалізуем комплекс мер», – заявіў ён, паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.

Hавiны
Каб адрамантаваць самалёты ў Беларусі, гэтая краіна НАТО памяняла закон
2019.08.20 22:15

У прыватнасці, сёлета ў Заходняй вайсковай акрузе пройдзе больш за 20 арганізацыйных падзеяў для ўдасканалення баявога складу, у тым ліку берагавых войскаў, войскаў супрацьпаветранай абароны і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Сюды паступіць звыш за 1,3 тыс. адзінак новай і мадэрнізаванай тэхнікі, працягнецца камплектаванне войскаў акругі вайскоўцамі-кантрактнікамі.

Асноўныя намаганні камандавання акругі накіраваны на правядзенне расейска-беларускіх вучэнняў «Шчыт Саюзу-2019», у якіх плануецца задзейнічаць да 12 тыс. вайскоўцаў і 950 адзінак баявой тэхнікі.

Hавiны
«Групоўка Orwell» займалася ілжэмініраваннем ва Украіне – паліцыя знайшла расейскі след
2019.08.19 18:31

Таксама рыхтуюцца трое вучэнняў АДКБ з удзелам воінскіх кантынгентаў Расеі, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі і Таджыкістана.

Апроч таго, Сяргей Шайгу адзначыў ускладнення вайскова-палітычнага становішча на Усходнім стратэгічным напрамку. Тут, паводле яго, ЗША і іх саюзнікі спрабуюць пашырыць свой уплыў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, паслабіць пазіцыі Расеі і Кітаю ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў