«Дзеля гэтага мы ішлі ў ЕўрАзЭС»: Беларусь хоча набываць газ танней за ўсіх


Беларусь разлічвае дамовіцца з Расеяй аб цане на газ, максімальна набліжанай да той, якая ўсталяваная на расейскім унутраным рынку, паведамляе interfax.az.

Да 1 ліпеня 2019 года Менск хоча дамовіцца з Масквой аб формуле цаны на газ на перыяд з 2020 па 2023 год.

«Задача ў тым, што мы павінны прыйсці на мяжы (Беларусі і Расеі. – Заўв. Belsat.eu) да блізкіх цэнаў на газ. Дзеля гэтага мы ішлі ў Еўразійскі эканамічны саюз», – заявіў беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

У цяперашні час кошт на газ для Беларусі разлічваецца па Формуле з улікам цаны для Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РФ ($ 129 за тысячу кубаметраў). У 2019 годзе кошт за тысячу кубаметраў складзе $ 127.

У 2017 годзе Менск і Масква ўзгаднілі кошты на газ на перыяд 2018-2019 гг. і спынілі гэтак званую «нафтагазавую вайну», падпісаўшы адпаведнае пагадненне.

Архіўны сюжэт.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў