
Расейская кампанія перадала зорцы рунэту Вячаславу Сцяпанавічу з Бійску 20 % ад продажу маек з прынтам #безсоли – урывак фразы-мему, дзякуючы якой і праславіўся пенсіянер, піша «Алтайская правда».
Нагадаем, што некалькі тыдняў таму журналісты муніцыпальнага «Бійскага тэлебачання» паспрабавалі даведацца ў мясцовых жыхароў, што яны думаюць пра ялінку, усталяваную на адной з гарадскіх плошчаў. Вячаслаў Сцяпанавіч рэзка адказаў на пытанне журналістаў, паскардзіўшыся на сваю пенсію.
Пенсіянер ужо даў інтэрв’ю шэрагу расейскіх выданняў. Самы цікавы рэпартаж пра бійскага пенсіянера зрабіла выданне dailystorm.ru.
Хто ж гэты пенсіянер з Бійску, які «Апошні х*й без солі даядае»
Нядаўна Вячаслаў Сцяпанавіч заявіў, што гатовы стаць мэрам Бійску і паабяцаў навесці ў горадзе парадак.
ЮВ, belsat.eu