Дзед Мароз сёлета праедзе па праспекце Незалежнасці на трактары


Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак адбудзецца ў Менску 23 снежня. Каля 1000 казачных герояў прымуць удзел у святочным маршы па праспекце Незалежнасці.

А галоўны Дзед Мароз са сваёй унучкай замест традыцыйных саняў ці карэты паедуць па Менску на трактары. Яшчэ восем трактароў з іншымі персанажамі паедуць за імі ў выглядзе картэжу, паведамляе сайт minsknews.by.

На канцавым прыпынку шэсця адбудуцца танцы.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў