Дзед Мароз са Снягуркай перад тым, як павіншаваць дзяцей, мусяць заплаціць падаткі

Зарабіць на навагоднім настроі можна, але перад тым, як выпраўляцца на ранішнікі, вечарыны ці карпаратывы, трэба заплаціць падаткі. Галоўным чынам патрабаванне датычыцца тых, хто на платнай аснове па выкліках бацькоў будзе Дзедам Марозам або Снягуркай.