«Дзе вы вучыліся быць нягоднікамі»? Беларускія музыкі запісалі песню – пытанне да беларускіх уладаў. ВІДЭА


Беларускія музыкі запісалі песню на верш Уладзіміра Някляева «ВАМ», які той напісаў пасля Плошчы – 2010 году.

Яны запыталі беларускія ўлады: хто іх вучыў быць нягоднікамі? У запісу відэа ўзялі ўдзел Анастасія Шпакоўская (гурт «Naka»), Ілля Чарапко (гурт «Петля пристрастия»), Дзяніс Тарасенка (гурт «РСП»), Аляксандр Дзянісаў (гурт «DZIECIUKI»), Віктар Рудэнка (гурт «Rostany»).

«Песня пісалася лёгка, на адным дыханні, бо словы Уладзіміра Някляева зараз блізкія кожнаму беларусу. Я ад усяго сэрца дзякую ўсім неабыякавым, з кім разам стваралася гэтая песня. Я ад усёй душы ўдзячная ўсім, каго нам падштурхне апомніцца і не спрыяць подласці і хлусні», – кажа Анастасія Шпакоўская.

Уладзімір Някляеў напісаў верш «ВАМ», як выйшаў з турмы пасля Плошчы – 2010 году. Аднак апублікаваў яго толькі 5 ліпеня 2020 года.

Відэакліп быў зняты і змантаваны ў супрацы з кампаніяй «Годна».

КТ belsat.eu

Стужка навінаў