Дзе ў Менску перакрыюць рух падчас рэпетыцыі параду?


Рух усіх відаў транспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекту Пераможцаў будзе абмежаваны на час трэнавання зводнай роты ганаровай варты, прымеркаваных да параду войскаў Менскага гарнізону 3 ліпеня.

Акрамя таго, у сувязі з рэпетыцыяй параду зменяцца маршруты грамадскага транспарту. Змены ўносяцца 3, 6, 10, 13, 17 і 20 чэрвеня на перыяд з 21.00 да 23.00. Яны закрануць аўтобусы № 29, 44, 136.

Яны будуць рухацца наўпрост па пр. Машэрава, вул. Даўмана, Старавіленскім тракце, вул. Нававіленскай, вул. Арлоўскай і далей па сваіх маршрутах з прыпынкамі «Нававіленская» і «Выставачны комплекс». У адваротным кірунку яны будуць спыняцца на прыпынках «Гасцініца «Юбілейная» і «станцыя метро Няміга».

Традыцыйны вайсковы парад, прымеркаваны да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, пройдзе 3 ліпеня ў першай палове дня.

КА belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў