Дзе ў Менску паглядзець салют 9 траўня?


У Менску 9 траўня святочны салют будзе дадзены з пяці кропак. Пачнецца ён а 23:00.

У гэтым годзе назіраць салют можна ў раёне плошчы Перамогі, каля стэлы «Менск – горад-герой», у аэрапорце Менск-1, у раёне вёскі Зацань, у мікрараёне Усходнім.

Каб усе без перашкодаў змаглі трапіць дамоў, прадугледжана павелічэнне колькасці аўтобусаў на маршрутах №1 і №100. У метро будзе скарочаны інтэрвал руху цягнікоў. Пасля завяршэння салюту ў раёне плошчы Перамогі задзейнічаюць дадатковыя аўтобусы і трамваі.

ГА, belsat.eu паводле Минск-Новости.

Стужка навінаў