Дзе ў Менску можна правесці масавыя імпрэзы: МАПА, ФОТА


Менгарвыканкам вылучыў тры новыя пляцоўкі, дзе можна праводзіць масавыя імпрэзы, калі гэта не дэманстрацыя і не шэсце.

Гэта Тучынскі сквер у межах вуліцаў Харкаўская – Верашчагіна, уваход у парк імя Грэкавай, сквер імя Жукава. Цяпер у Менску такіх пляцовак шэсць:

Сквер Жукова на перакрыжаванні вуліц Чыгуначная – Мініна.
Cквер «Тучынскі» на вуліцы Харкаўская
Пляцоўка пры ўваходзе ў парк ім. Н. Грэкавай (Серабранка)
Летні тэатр парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка
Парк Дружбы народаў
Пяцоўка ля фантана ў Кіеўскім скверы

На мінулым тыдні набылі моц шэраг зменаў у заканадаўства аб мітынгах і дэманстрацыях. Хаця ўвядзенне паведамляльнага прынцыпу правядзення масавых мерапрыемствах можа падавацца крокам наперад, насамрэч беларускае заканадаўства працягвае не адпавядаць міжнародным стандартам.

Змены ў закон аб масавых мерапрыемствах ухваліла Палата прадстаўнікоў летась у чэрвені, а ў ліпені дакумент зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка. Частка новаўвядзенняў набыла моц адразу, частка – толькі ў студзені 2019 года.

ІА belsat.eu

Стужка навінаў