Дзе ў Менску можна дастаць чыстую пітную ваду?


Менгарвыканкам апублікаваў адрасы, куды падвезлі цыстэрны з чыстаю вадою.

Паводле Telegram-каналу «Минск. Официально» на 9:30 у Менск падвезлі пітную ваду па наступных адрасах:

  • вул. Ясеніна, 131
  • вул. Якубоўскага, 53
  • вул. Грыбаедава, 1
  • вул. Бельскага, 60
  • вул. Лынькова, 57
  • вул. Няміга, 42
  • вул. Берута, 14
  • пр-т. Любімава, 21
  • вул. Налібоцкая, 40
  • вул. Адзінцова, 89
  • пр-т. Пушкіна, 64
  • пр-т. Газеты Звязда, 16 (Маскоўскі рынак)
  • вул. Ясеніна 76/1
  • Кунцаўшчына, 8
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Таксама на тэрыторыі водазабору №2 «Пятроўшчына» на вул. Гурскага, 52 арганізаваная кругласутачная раздача вады.

  • У Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах Менску ад серады 24 чэрвеня праблемы з пітною вадою. Яна мае рэзкі пах, яе нельга ўжываць ані для піцця, ані для побытавых мэтаў. Некаторыя менчукі нават атрымалі апёкі, калі памылі ёй рукі.
  • Менгарвыканкам тлумачыць праблемы рамонтнымі працамі на адным з вадаводаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў