Дзе ў Менску глядзець супер поўню


Асабліва поўны і яркі Месяц узыдзе сёння, 19 лютага, на небасхіле. Гэта з’ява называецца супер поўняй. У якім раёне сталіцы спадарожнік Зямлі будзе бачны найбольш выразна, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны», распавёў загадчык Менскага планетарыю Аляксандр Мікуліч.

Адразу добрыя навіны: убачыць змогуць усе. Месяц будзе на 14 % больш і на 30 % ярчэй, чым звычайна. І для лепшага агляду нават не давядзецца залазіць на дахі высокіх дамоў дамы.

»Галоўнае, каб надворʼе захавалася бязвоблачнае. Месяц узыдзе на ўсходзе і будзе выдатна бачным нават без спецыялізаванай оптыкі ўжо пасля 18:30. Безумоўна, аптымальны варыянт – выбрацца загадзя на пляцоўку, дзе гарызонт не зачынены шматпавярховай забудовай, а максімальна адкрыты. Або дачакацца, калі Месяц падымецца вышэй«, – падкрэслівае Аляксандр Мікуліч.

Абсерваторыя планетарыю гасцей пакуль не прымае – сезон яшчэ не распачаўся. Але калі вельмі хочацца не проста ўбачыць Месяц, але і разгледзець усе дэталі на яго паверхні – звяртайцеся ў Менскі клуб аматараў астраноміі. Ўпэўненыя, тэлескопаў яны не пашкадуюць. Яшчэ адна прыватная абсерваторыя знаходзіцца ў Заводскім раёне. Але перад наведаннем варта запісацца загадзя.

Нагадаем, 19 лютага Месяц падыдзе максімальна блізка да Зямлі – на 356 тысячаў кіламетраў. Падобнае відовішча давядзецца ўбачыць зноў толькі ў красавіку наступнага года.

Hавiны
На Месяцы ўзышло насенне бавоўны
2019.01.15 13:34

СК, belsat.eu

Стужка навінаў