Дзе ў Беларусі найхутчэй з'явяцца новыя беларускія грошы? Мапа банкаматаў


У якія месцы ў розных гарадах Беларусі можна будзе скіравацца 1-га ліпеня, каб напоўніць гаманцы новымі беларускімі банкнотамі?

З’явілася інтэрактыўная мапа, на якой маркерамі паказанае размяшчэнне банкаматаў, дзе ад 1-га ліпеня можна будзе атрымаць новыя беларускія грошы ўзору 2009 года. Мапа была складзеная на падставе інфармацыі «Альфа-банку», «Белаграпрамбанку», «БелВЭБу», «Белінвестбанку», «БПС-Сбербанку» і «Приорбанку». «Беларусбанк» інфармуе, што будзе паведамляць пра новыя грошы ў сваіх банкаматах па меры іх загрузкі.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZ29vZ2xlLmNvbSUyRm1hcHMlMkZkJTJGZW1iZWQlM0ZtaWQlM0QxVEVwVHV4SnEteGNBMllQV2FIc01UQlNwZjV3JTI2aGwlM0RydSUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNjQwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyNDgwJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Мапу падрыхтавала Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

З 1-га ліпеня 2016 года з беларускіх грошай адпадуць адразу чатыры нулі, а банкноты ўзору 2000 году будуць замененыя на банкноты і манеты ўзору 2009 года. Так, 100 рублёў – самы нізкі намінал банкноты, будзе заменены на самы нізкі намінал новага грашовага ўзору – 1 капейку.

Банкі раяць сваім кліентам назапасіцца гатоўкаю праз магчымыя тэхнічныя праблемы найбліжэйшымі днямі.

Аднак, у некаторых банкаматах ужо няма грошай праз ажыятаж устрывожаных людзей. Новыя банкноты без нулёў не ўдасца атрымаць у першыя гадзіны дэнамінацыі: ад 23:00 гадзіны 30-га чэрвеня і да раніцы 1-га ліпеня карткі ды банкаматы ў краіне працаваць не будуць. Ад 23-й гадзіны 30 чэрвеня немагчыма будзе аплаціць паслугі «Белтэлекаму».

Глядзіце яшчэ >>> Як пералічыць старыя грошы на новыя 

Чаго чакаць беларусам ад новых грошай?

 

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў