Дзе перакрыюць вуліцы і як працуе грамадскі транспарт 9 траўня ў Менску


Cёння галоўны менскі праспект перакрыюць, а трасы грамадскага транспарту зменяцца, піша minsknews.by.

9 траўня з 9:00 да 13:00 падчас ускладання вянкоў і кветак на пл. Перамогі ды з 17:00 да 24:00 падчас святочнага канцэрту, будзе перакрыты рух усіх відаў транспарту на ўчастку пр. Незалежнасці ад вул. Купалы да вул. Казлова, на ўчастку вул. Захарава ад пр. Незалежнасці да вул. Першамайскай, а таксама на вул. Кісялёва ад пр. Незалежнасці да вул. Чырвоная.

Hавiны
9 траўня ў Беларусі будзе воблачна, але без ападкаў
2019.05.09 07:20

Аўтобусы і маршруткі

З 8:00 да 13.00 і з 17:00 да 24:00 (прыблізна) аўтобусы № 18 і № 26 пойдуць па пр. Машэрава, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайскай у абодвух напрамках.

З 9:00 да 13:00 і з 17:00 да 24:00 маршруты № 100, 115Э, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1152-ТК, 1280-ТК, 1547-СК паедуць па вул. Свярдлова, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, па пр. Незалежнасці ў абодвух напрамках.

– № 1318-ТК па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Куйбышава, пр. Машэрава ў прамым напрамку і па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Свярдлова ў зваротным напрамку;

– № 300Э, 1400-ТК па вул. Бабруйскай, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, пр. Незалежнасці ў прамым напрамку і па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, вул. З. Бядулі, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Свярдлова, вул. Бабруйскай у зваротным напрамку;

– № 1119-ТК – па пр. Незалежнасці, вул. Я. Коласа, вул. Харужай, вул. Багдановіча, вул. Няміга, пр. Пераможцаў у прамым напрамку і па пр. Пераможцаў, вул. Няміга, вул. Багдановіча, пр. Машэрава, вул. Чырвонай у зваротным напрамку;

– № 57 па вул. Пуліхава, вул. Першамайскай, вул. Ульянаўскай, вул. Бабруйскай, вул. К. Цэткін, пр. Дзяржынскага і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

На аўтобусных маршрутах № 1 і № 100 і трамвайным № 6 павялічаць колькасць рухомага складу. На «адзінцы» – з 10:00 да 24:00, на «сотцы» – з 13:00 да 17:00, на «шасцёрцы» – з 10:00 да 24:00.

Меркаванне
Напярэдадні 9 траўня: беларусы і расейцы маюць розную памяць пра Другую сусветную
2019.05.08 16:59

Метрапалітэн

Цягнікі будуць ездзіць з інтэрвалам 3 хвіліны з 19:30 да 00:00. На станцыі «Плошча Перамогі» ўваходы і выхады ў бок стэлы могуць быць зачыненыя на час урачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і правядзення святочнага канцэрта. Менскі метрапалітэн просіць пасажыраў загадзя набываць жэтоны або аплачваць праезд.

ЮВ belsat.eu

 

Стужка навінаў