Дзе ў Менску падпісацца за бел-чырвона-белы сцяг?


15 кастрычніка ў сталіцы будуць працаваць 6 пікетаў па зборы подпісаў за #нашсцяг і ў падтрыманне Эдуарда Пальчыса, паведаміў у сваім прадстаўнік «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

  • Выхад з метро «Плошча Незалежнасці» ў бок вакзалу – з 18:00 да 20:00
  • Пераход ля падземнага гандлёвага цэнтру «Сталіца» – з 13:00 да 20:00
  • Выхад з метро «Інстытут культуры» ў бок чыгункі і Дома быту – з 18:00 да 20:00
  • Выхад з метро «Партызанская» у бок універсама «Беларусь» – з 15:00 да 20:00
  • Выхад з метро «Плошча Якуба Коласа» ў бок Філармоніі і «Камароўкі» – з 13:00 да 20:00
  • Выхад з метро «Купалаўская/Кастрычніцкая» ў бок універсама «Цэнтральны» – з 13:00 да 20:00

Таксама можна падпісацца пад электроннай петыцыяй

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў