Дызайнеры білбордаў пераблыталі Горадню з Віцебскам


Плакат з памылкай

На віншавальнай расцяжцы гарадзенцы заўважылі старую выяву гораду над Дзвіной.

Літаральна праз пару месяцаў пасля курёзу з білбордам Купалы, падпісаным як «Якуб Колас», гарадзенскія дызайнеры зноў «адзначыліся». На вялізнай расцяжцы на старым доме каля Моладзевага цэнтру на Савецкай вуліцы замест выявы старой Горадні змясцілі фота Віцебску.

Фонам для віншавання з днём гораду, які прыпадае на верасень, стала вядомая каляровая фатаграфія 1912 году, зробленая вядомым у Расейскай імперыі майстрам Сяргеем Праскудзіным-Горскім. Сапраўды, абрысы мосту і берагоў нечым нагадваюць Нёман і Горадню пачатку ХХ стагоддзя, але на гэтым падабенствы заканчваюцца.

Расцяжка зусім «свежая», яе прымацавалі толькі сёння зранку.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў