Дызайнер Уладзімір Цэслер з'ехаў з Беларусі


Уладзімір Цэслер.
Фота: Віктар Пятроўскі / pinterest.com

Дызайнер Уладзімір Цэслер зʼехаў з Беларусі, пра гэта паведаміў у Facebook Яўген Ліпковіч. Пазней сам Цэслер пацвердзіў гэтую інфармацыю журналістам TUT.BY.

Паводле Цэслера, пакінуць Беларусь яго папрасілі сябры. Канкрэтных пагрозаў не было, але мне сказалі: «ты што, хочаш, каб цябе закаталі ў асфальт», – распавёў дызайнер.

«Я ў бяспецы, буду далей працаваць дзеля Беларусі і спадзяюся хутка вярнуся дамоў», – заявіў Уладзімір Цэслер.

Цэслер уваходзіць у Каардынацыйную раду, якую стварыла Святлана Ціханоўская.

ВІДЭА
Пра сям’ю, веру і палітыку. Святлана Ціханоўская дала эксклюзіўнае інтэрв’ю «Белсату»
2020.08.22 01:00

belsat.eu

Стужка навінаў