Дыягностыку аўта можна прайсці бясплатна да 1 чэрвеня


У межах акцыі, абвешчанымі супольна адной з беларускіх сетак СТА і АЗС, можна будзе бясплатна праверыць стан любога легкавога аўтамабіля незалежна ад мадэлі, года выпуску і цяперашняга стану. Ілюстратыўнае фота – Aly Song/Reuters/Forum

Ад сённяшняга дня аўтааматары змогуць бясплатна праверыць тэхнічны стан сваіх аўтаў на выбраных запраўках. Акцыя працягнецца да 1 чэрвеня.

Праверка зойме каля паўгадзіны і закране ўсе электронныя сістэмы.

Зоны дыягностыкі на запраўках размесцяцца ў адмысловых шатрах, дзе паставяць неабходнае абсталяванне. Каб пратэставаць аўтамабіль, трэба будзе пад’ехаць да намёту і звярнуцца да спецыяліста. Усё астатняе зробяць адмыслоўцы па дыягностыцы: падключацца да аўтамабіля, зробяць праверку і дадуць рэкамендацыі.

Праверкі будуць праходзіць у другой палове дня на запраўках у трох гарадах – Менску, Барысаве і Брэсце.

21 траўня мабільная станцыя дыягностыкі будзе працаваць у Барысаве на вуліцы Гагарына.

22 траўня яна пераедзе ў Берасце на вуліцу лейтэнанта Рабцава, 39.

У Менску машыны будуць тэставаць пяць дзён:

28 траўня – на вул. Ваўпшасава, 12

29 траўня – на вул. Матусевіча, 35А

30 траўня – на вул. Кіжаватава, 84

31 траўня – на Партызанскім праспекце, 103б.

1 чэрвеня – на вул. Купрэвіча, 2а

БЕЛТА піша, што пасля дыягностыкі кіроўца атрымае пратакол праверкі, якім можна будзе кіравацца пры далейшым рамонце або абслугоўванні аўтамабіля.

Дакумент стане абʼектыўнай ацэнкай тэхнічнага стану аўтамабіля і можа, напрыклад, выкарыстоўвацца ў якасці аргументу пры яго продажы або куплі.

ДД

Стужка навінаў