Дыстанцыйныя і бескантактавыя калядкі. ФОТА


Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

У Лагойску 14 студзеня па вуліцах гуляла батлейка з песнямі, Казою, Цыганкаю, Мядзведзем ды іншымі героямі.

Удзельнікі калядак вырашылі, што пандэмія – не нагода адмяняць народную традыцыю. Але прынялі некаторыя захады засцярогі: не вадзілі карагодаў з дзецьмі гаспадароў, намагаліся не дакранацца да іх, а сама калядная пастаноўка адбывалася на двары, каб не заходзіць у хату.

Аднак нават пры такіх абмежаваннях людзі наспяваліся, насмяяліся і накалядавалі цэлы мех падарункаў!

Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

Большасць удзельнікаў калядавала ўпершыню, але камандзе Казы так спадабалася дзея, што было пастаноўлена паўтарыць паход па іншай частцы гораду ў найбліжэйшую суботу.

Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

Марыя Грыц, фота АК belsat.eu

Стужка навінаў