Дырк Шубэль узначаліць прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі


Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў пытаннях вонкавай палітыкі і палітыкі бяспекі Фэдэрыка Магерыні абвесціла імя намінанта на пасаду кіраўніка прадстаўніцтва ЕЗ у Менску.

Амбасадарам у Беларусі мусіць стаць Дырк Шубэль. Аднак спачатку дыпламату трэба атрымаць агрэман ад беларускага боку.

Шубэль ужо наведваў Менск, калі працаваў у Еўрапейскай службе вонкавых дзеянняў.

З 2015 па 2019 год прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі ўзначальвала Андрэа Віктарын.

Андрэа Віктарын: У ЕЗ трохі іншае разуменне рэформаў, чым ва ўладаў Беларусі

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары