Дырэктарку Ulej.by выпусцілі з КДБ


Дырэктарку «Хайв проджэкт» (краўдфандынгавыя платформы MolaMola, Ulej.by) Аліну Лісаковіч адпусцілі пасля апытання ў КДБ.

«Сябры, мяне выпусцілі з КДБ. Дзякуй усім за перажыванні і дапамогу. Тэлефон забралі, таму я без сувязі», – напісала Лісаковіч у Facebook пасля апоўначы 5 жніўня.

https://www.facebook.com/allina.lisakovich/posts/2604582453124302

Дырэктарку «Хайв проджэкт» 4 жніўня забралі ў ДФР пасля вобшуку ў офісе кампаніі, які адбыўся прыкладна а 17:00.

Сілавікі вынялі дакументы з бухгалтэрыі. У Аліны таксама адабралі мабільны тэлефон.

Hавiны
Дырэктарка платформы Ulej.by не выходзіць на сувязь пасля «размовы» у ДФР
2020.08.04 22:42

Сястра Аліны паведаміла, што а 19:20 праходзіў вобшукі і ў ейнай кватэры.

Доўгі час лёс затрыманай быў невядомы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў