Дырэктарка платформы Ulej.by не выходзіць на сувязь пасля «размовы» у ДФР


Аліна Лісаковіч не выходзіць на сувязь пасля таго, як яе забралі на «размову» працаўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку блогер і адзін з заснавальнікаў платформы MolaMola Антон Матолька.

https://www.facebook.com/624096307/posts/10158423504566308/?d=n

Дырэктарку «Хайв проджэкт» (краўдфандынгавыя платформы MolaMola, Ulej.by) Аліну Лісаковіч 4 жніўня забралі ў ДФР пасля вобшуку ў офісе кампаніі, які адбыўся прыкладна а 17:00.

Сілавікі вынялі дакументы з бухгалтэрыі. У Аліны таксама адабралі мабільны тэлефон.

Сястра Аліны паведаміла, што а 19:20 праходзіў вобшукі і ў ейнай кватэры.

Дзе цяпер знаходзіцца Аліна Лісаковіч – невядома.

КА belsat.eu

Стужка навінаў