Дырэктарка не пусціла вучняў на акцыю пратэсту ў Ерэване. Школьнікі патрабуюць яе звольніць


Пратэст у цэнтры Ерэвана. Фота – Глеб Гараніч/Reuters

Ерэванскія школьнікі пратэстуюць супраць дырэктаркі агульнаадукацыйнай школы №11 імя Монтэ Мелканьяна ў Ерэване, якая не дазваляла навучэнцам удзельнічаць у акцыях пратэсту, арганізаваных кандыдатам на пост прэм’ера Арменіі Ніколам Пашыньянам.

Праваабаронцы кажуць, што Рузана Азіз’ян гвалтоўна ўтрымлівала дзяцей у школе.

У акцыі супраць яе цяпер удзельнічаюць некалькі сотняў чалавек – пераважна вучні і іх бацькі.

«Інтэрфакс» падае, што Азіз’ян – чалец Рэспубліканскай партыі і былая аднагрупніца Сэржа Саргсьяна, які сышоў у адстаўку пад ціскам вулічных пратэстаў.

13 красавіка ў Арменіі распачаліся шматысячныя дэманстрацыі супраць прызначэння экс-прэзідэнта Сэржа Саргсьяна на пасаду прэмʼер-міністра. Праз дзесяць дзён ён сышоў у адстаўку, а ягоныя абавязкі стаў выконваць Карэн Карапецян, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю. Гэта не задаволіла пратэстоўцаў і пратэсты аднавіліся. На чале дэманстрантаў стаіць кіраўнік апазіцыйнай фракцыі «Ельк» Нікол Пашыньян.

У аўторак парламент не абраў Пашыньяна прэм’ерам. Пасля гэтага палітык заклікаў людзей людзей не хадзіць на працу.

Чарговае галасаванне па выбарах кіраўніка ўраду пройдзе 8 траўня

ДД

Глядзі таксама
Каментары